Белорусский портал в Казахстане

Качанава пра падзеі пасля ліквідацыі СССР: Мы вельмі хацелі, каб стабільнасць вярнулася



Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў фільме «З чаго пачынаецца Радзіма» у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» узгадала, якія думкі і настроі ў яе былі пасля вядомых падзей 8 снежня 1991 года, калі ў рэзідэнцыі Віскулі таемна Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і Станіслаў Шушкевіч падпісалі так званыя Белавежскія пагадненні.

«Мы апынуліся на развале краіны, у якой жылі. Раптам не стала нічога. Я была досыць маладой, хоць у мяне ўжо была сям’я, былі дзеці. Мы разумелі, што страцілі нешта ў нашым жыцці. І вельмі хацелася, каб стабільнасць і тое, чым ты заўсёды ганарыліся, вярнуліся», — сказала Наталля Качанава.

Заслужаны эканаміст Беларусі, старшыня праўлення Нацбанка (2011-2014 гады) Надзея Ермакова адзначыла, што «гэта быў такі шок, мы не ўяўлялі, дзе мы будзем».

«У той час я ўжо была намеснікам старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі. Поўная разгубленасць: усё развалілася, нікому мы не патрэбныя. І наша прадукцыя не была запатрабавана, і не было куды яе дзяваць. Прадпрыемствы саюзнага значэння ... І проста на раённым узроўні нейкія рашэнні выніку не маглі даць. Таму было вельмі складана», — успомніла яна.

Звязда, 26 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/202/63665
Текущая дата: 10.10.2024