Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 лютага 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 310 дзён

Якія падзеі адбыліся 24 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 лютага

У 2015 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.

Хто нарадзіўся 24 лютага

1536 год: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра.
1935 год: Рыгор Барадулін, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі адмірал Фёдар Ушакоў, нямецкі казачнік Вільгельм Грым і заснавальнік кампаніі "Apple Computer" Стывен Пол Джобс.

24 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Уласія Севастыйскага, якога ў народзе называлі Аўлас або Улас. Ён лічыўся заступнікам рагатай скаціны.

Свойскіх жывёл сёння сытна кармілі, у тым ліку асвечаным у царкве хлебам, прыбяралі ў хлеве.

Калі на Уласа было шмат снегу, вясной будзе шмат травы. Доўгія ледзяшы прадвяшчалі познюю вясну.

Sputnik, 24 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/203/63592
Текущая дата: 10.10.2024