Белорусский портал в Казахстане

Ахова дзяржаўнай граніцы Беларусі ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме



Ахова дзяржаўнай граніцы Беларусі ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

«З улікам існуючай абстаноўкі для прадухілення правакацый органамі пагранічнай службы ўзмоцнена ахова граніцы з краінамі ЕС і Украінай. У пунктах пропуску ажыццяўляюцца дадатковыя кантрольныя мерапрыемствы», – удакладнілі ў камітэце .

Беларускі бок гатовы забяспечыць пропуск грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца з тэрыторыі Украіны.

Звязда, 24 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/203/63598
Текущая дата: 10.10.2024