Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 лютага 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 311 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 лютага

У 1563 годзе рускія войскі на чале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.

Хто нарадзіўся 23 лютага

1891 год: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.
1931 год: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф.

Таксама сёння нарадзіліся мастак Казімір Малевіч і расійскі акцёр Алег Янкоўскі.

23 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Прохара і вялікапакутніка Харлампія. Яму моляцца пра пазбаўленне ад голаду і паляпшэнні фінансавага становішча.

Мароз у гэты дзень прадвяшчае, што сакавік будзе цёплы. Увогуле з 23 лютага маразы пачынаюць слабець.

Sputnik, 23 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/203/63609
Текущая дата: 10.10.2024