Белорусский портал в Казахстане

Неабходна рабіць усё, каб захаваць Беларусь



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе пракурорскім работнікам былі ўручаны дзяржузнагароды, а таксама перададзены Сцяг пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам разам з псіхозам на фоне пандэміі разгарнуўся яшчэ адзін - псіхоз распальвання ў Еўропе вайны.

"Мы зноў апынуліся ў эпіцэнтры гэтых падзей. Я ўсё часцей і журналістам, і іншым гавару: ну вось бачыце! Вось на вучэннях мы былі, і якраз на канец гэтых вучэнняў (я даўно не помню такога надвор`я) - жахлівае надвор`е: лівень, мокры снег, страшэнны вецер. Усе змерзлі, стаяць, дрыжаць. Ну, я думаю, даўжэй з імі пагавару, каб яшчэ лепш адчулі, і іншаземцы і мы, што такое жыць у некамфортных умовах, да якіх мы прывыклі. І я ў іх спытаў: "Ну цяпер вы зразумелі, што вайна - гэта страшна, яшчэ горш будзе, чым цяпер? А мы ж прывыклі да добрых умоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму нам трэба рабіць усё, каб захаваць нашу краіну. Але калі... (я заўсёды народу адкрыта гэта гавару) мы, людзі ў пагонах, першымі пойдзем, каб абараніць нашу Айчыну", - падкрэсліў беларускі лідар.

21 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/204/63568
Текущая дата: 10.10.2024