Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве можна далучыцца да ваеннага мінулага мастака Міхаіла Савіцкага



Выставачны праект, прымеркаваны да 100-годдзя са дня нараджэння Героя Беларусі, Народнага мастака СССР, экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

— Пачатак Вялікай Айчыннай вайны супаў з ваеннай службай Міхаіла Савіцкага, — паведамілі ў музеі. — У снежні 1941 года ён, 19-гадовы, ужо прыняў свой першы бой у Паўночнай бухце Севастопаля. У ліпені 1942 года быў узяты ў палон, прайшоў усе пакуты пекла ў фашысцкіх канцлагерах, у тым ліку «Бухенвальдзе». 29 красавіка 1945 года быў вызвалены з лагера «Дахау» амерыканскімі войскамі. У 1946 годзе ён дэмабілізаваўся, вярнуўся ў Беларусь і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Потым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. Сурыкава. Прайшоўшы суровую школу жыцця, вайну, канцэнтрацыйныя лагеры, майстар стварыў эпічную паэму пра жыццё чалавека, яго подзвіг і ахвярнасць, абавязак і прызначэнне. Работы Міхаіла Савіцкага сталі здабыткам беларускага і сусветнага жывапісу.

Нэлі Зігуля
Звязда, 21 лютага 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/204/63575
Текущая дата: 10.10.2024