Белорусский портал в Казахстане

Радзіма не прадаецца, краінай не гандлююць



Аб гэтым заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк падчас фіналу рэспубліканскага асветніцкага праекта «У рэжыме праўды».

«Радзіма не прадаецца, краінай не гандлююць. За намі нашы продкі, наша Беларусь», — сказаў Ігар Марзалюк.

Рэспубліканскі праект «У рэжыме праўды» праходзіць напярэдадні рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, яго мэта — разбурэнне фэйкаў і негатыўных стэрэатыпаў, створаных вакол Беларусі. У час серыі публічных выступленняў у розных рэгіёнах краіны працавала група прафесійных экспертаў. Сярод спікераў — яркія палітыкі, публіцысты і грамадскія дзеячы, у тым ліку члены Канстытуцыйнай камісіі. Пры гэтым выкарыстоўваліся новыя формы і метады працы з аўдыторыяй. Фінальная акцыя праходзіць у Палацы спорту ў Мінску.

Звязда, 19 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/205/63535
Текущая дата: 10.10.2024