Белорусский портал в Казахстане

Купалаўскі тэатр набірае артыстаў



Абвешчаны конкурсны набор у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі ва ўстанове культуры.

Прайсці конкурсны адбор запрашаюць прафесійных артыстаў, а таксама студэнтаў з профільнай адукацыяй. Узроставая катэгорыя — ад 21 да 70 гадоў.

«Калі вы таленавітыя і хочаце працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны — прыходзьце! Прафесійная адукацыя і валоданне беларускай мовай абавязковыя. Мы будзем рады бачыць вас у нашым дружным калектыве», — адзначылі ў тэатры.

Заяўкі з рэзюмэ прымаюцца да 14 лютага на пошту marusya.kudinova1980@gmail.com. Тэлефон для даведак: (8029) 619-77-26.

Набор пройдзе 15 лютага ў 11.00.

Звязда, 1 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/210/63249
Текущая дата: 10.10.2024