Белорусский портал в Казахстане

Мы павінны як адна дружная, з`яднаная беларуская сям`я прыйсці на рэферэндум



Аб гэтым заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч.

"Напярэдадні рэферэндуму я хацела б пажадаць усім нашым грамадзянам, тым, хто яшчэ не вызначыўся, - абавязкова пайсці на рэферэндум. А яшчэ хачу пажадаць, каб мы ў дзень рэферэндуму 27 лютага як адна дружная, з`яднаная беларуская сям`я прыйшлі на гэты найважнейшы грамадска-палітычны этап, адрэагавалі сваім голасам. І толькі так мы можам быць упэўнены, што Беларусь захаваецца такой, якой яе любяць і ведаюць у свеце. Калі кожны чалавек будзе адказны і за свой лёс, і за сваю краіну", - сказала Лілія Ананіч.

Дэпутат упэўнена, што дзень рэферэндуму стане важнай падзеяй у жыцці краіны. "Я ўпэўнена, у нас у краіне ў гэты дзень будзе проста добрае свята, свята настрою. Таму што калі збіраюцца аднадумцы - на ўчастку або разам - гэта будзе яшчэ адна шчаслівая старонка ў жыцці нашай дзяржавы Рэспублікі Беларусь", - дадала яна.

25 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/213/63089
Текущая дата: 10.10.2024