Белорусский портал в Казахстане

Рэлігійныя канфесіі ўдзячны дзяржаве, што ва ўмовах COVID-19 няма абмежаванняў на наведванне храмаў



Аб гэтым заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак у час пасяджэння кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

"На жаль, эпідэміялагічная сітуацsя застаецца складанай. Але хачу адзначыць, што рэлігійныя канфесіі выказваюць удзячнасць дзяржаве за тое, што яна захавала магчымасць людзям хадзіць у храм. Некаторыя прызнаюцца, што іх калегі з замежных цэркваў зайздросцяць, што вернікі ў Беларусі могуць прыходзіць у цэрквы, касцёлы, дамы малітвы, мячэці, сінагогі, каб спакойна памаліцца, звярнуцца да Бога. У іншых краінах гэтага няма, уводзяцца лакдаўны. А ў нас дарогі ў храм не закрыты",- сказаў Аляксандр Румак.

Як чакаецца, сёння ў час пасяджэння кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей будуць разгледжаны пытанні аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, захаванні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры правядзенні богаслужэнняў у перыяд пандэміі COVID-19, аб арганізацыі кантролю за пажарнай бяспекай культавых будынкаў рэлігійных арганізацый, аналізу прычын і ўмоў невыканання проціпажарных патрабаванняў, недапушчэнні надзвычайных сітуацый, а таксама аб рэкамендацыях па выніках работы круглага стала "Чысціня слова - чысціня душы", арганізаванага Саветам Рэспублікі.

18 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/217/62901
Текущая дата: 10.10.2024