Белорусский портал в Казахстане

Прагаласаваўшы на рэферэндуме па змяненнях у Канстытуцыю, беларусы вызначаць далейшы лёс краіны



Такое меркаванне выказаў 18-га студзеня кіраўнік спраў Прэзідэнта - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Валерый Іваноў на сустрэчы з калектывам Пружанскага малочнага камбіната.

"Кожны павінен разумець, што ад яго рашэння і голасу будзе залежаць лёс краіны. Абноўлены Асноўны закон будзе вызначаць далейшую стратэгію развіцця нашай дзяржавы, гэта значыць нашай агульнай будучыні, - сказаў Валерый Іваноў. - Абмеркаванне праекта Канстытуцыі ідзе ўжо каля месяца. Самае галоўнае, што цікавасць людзей расце. Шмат пытанняў задаюць па некаторых раздзелах Канстытуцыі: аб паўнамоцтвах Прэзідэнта, Усебеларускага народнага сходу, іншых органаў улады. Людзі цікавяцца станам спраў у эканоміцы, пытаюць пра прыярытэты ў развіцці дзяржавы".

Паводле слоў кіраўніка спраў Прэзідэнта, у беларускім грамадстве наспела патрэбнасць ва ўнясенні паправак у Канстытуцыю.

"Жыццё не стаіць на месцы. У свядомасці грамадзян фарміруецца запатрабаванне на захаванне нацыянальнага суверэнітэту. У актыўнае жыццё ўступае новае пакаленне беларусаў, з`яўляюцца новыя для краіны галіны эканомікі і віды прамысловасці. Стаіць задача - захаваць і прымножыць назапашаны досвед", - адзначыў ён.

Валерый Іваноў лічыць, што Канстытуцыйная камісія выпрацавала варыянт паправак, якія захоўваюць "фундаментальныя прынцыпы пабудовы Рэспублікі Беларусь". У праекце Канстытуцыі прапануецца змяніць прэамбулу і 82 артыкулы, выключыць два артыкулы, дапоўніць тэкст адной главой аб Усебеларускім народным сходзе і 11 новымі артыкуламі.

"Сёння як ніколі абвострана праблема нацыянальнай ідэнтычнасці, існавання моцнай нацыі і суверэннай дзяржавы. Для Беларусі гэта пытанне з-за гістарычных перадумоў таксама актуальнае. У абноўленай прэамбуле Канстытуцыі мы разам жадаем сваёй краіне міру, народу - працвітання, кожнаму чалавеку - дабрабыту. Гатовы разам рэалізаваць гэтыя мэты, развіўшы іх у асноўных палажэннях Канстытуцыі", - дадаў упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці.

<iframe width="626" height="352" src="https://www.youtube.com/embed/_7iarFt3vbQ" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>

18 студзеня 2022, Пружанскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/217/62930
Текущая дата: 10.10.2024