Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1096 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1308



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 711 728 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 704 524 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5774 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 26 984 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 11 272 583 тэсты.

13 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/219/62769
Текущая дата: 10.10.2024