Белорусский портал в Казахстане

Мінсувязі выпусціць у зварот паштовую марку да 30-годдзю дыпламатычных адносін Беларусі і Кітая



Пра гэта паведамляе сайт ведамства.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 12 студзеня выпускае ў абарачэнне паштовую марку «30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай». 

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў. Дызайн маркі — Алены Мядзведзь. Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» — Святланы Цырулік. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

У Мінсувязі нагадалі, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Кітаем устаноўлены 20 студзеня 1992 года. «Развіццё адносін з Кітаем — прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі Беларусі. Краіны рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, вядуць актыўны міжпарламенцкі дыялог, ажыццяўляюць супрацоўніцтва па лініі Аддзел міжнародных сувязяў Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, арганізуюць функцыянаванне Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, дынамічна развіваюць міжведамасныя і міжрэгіянальныя кантакты. Краіны паспяхова супрацоўнічаюць у міжнародных арганізацыях, аказваючы ўзаемную падтрымку па прынцыповых пытаннях», — адзначылі ў Міністэрстве.

Звязда, 11 студзня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/220/62764
Текущая дата: 10.10.2024