Белорусский портал в Казахстане

Атмасферу Венскага навагодняга балю пад мелодыі сімфанічнай музыкі адновяць у Мінску 13 студзеня



Аб гэтым паведамілі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Напярэдадні старога Новага года Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі і маэстра Юрый Караваеў запрашаюць на святочны канцэрт «Штраўс-гала». Слухачы змогуць пагрузіцца ў атмасферу Венскага навагодняга балю, 

У праграме вечара прагучаць знакамітыя вальсы і полькі, галопы і маршы, арыі, мелодыі з аперэт. У канцэрце таксама прымуць удзел салісты Вялікага тэатра оперы і балета, чэмпіёны Беларусі па спартыўных бальных танцах. «Блішчалая музыка геніяльнай сям’і Штраўс — сапраўдны сімвал усіх святочных канцэртаў у свеце», — адзначылі арганізатары.

Галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў, дырыжор — Юрый Караваеў.

Звязда, 2 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/221/62653
Текущая дата: 10.10.2024