Белорусский портал в Казахстане

Калядны абрад «Тры каралі» паказалі пад Мінскам



У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў калядны абрад-рэканструкцыя пад назвай «Тры Каралі», якое было прымеркавана аднаму з галоўных свят земляробчага календара.

Рэканструкцыя абрада была здзейстнена на падставе этнаграфічных звестак з Воранаўскага раёна, перапрацаваная на сучасны лад з інтарактыўнымі элементамі.

У народзе спрадвеку гэтае свята называюць таксама «Тры мудрацы», альбо «Цары з Усходу». Згодна з хрысціянскімі вераваннямі, існавала група вешчуноў (Каспар, Мельхіор, Бальтазар), якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары.

«Тры каралі» з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі. У культурна-забаўляльным мерапрыемстве прыняў удзел Узорны фальклорны ансамбль з аграгарадка Ракаў «Гасцінец», лялечны тэатр «Батлейка».

Гаспадары музея частавалі гасцей духмяным напоем з зёлак, вучылі старадаўнім побытавым танцам.

Аўтар: Анатоль Кляшчук
Звязда, 8 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/221/62703
Текущая дата: 10.10.2024