Белорусский портал в Казахстане

Яшчэ 380 украінцаў атрымалі беларускае грамадзянства



Усяго пасля "Вялікай размовы з прэзідэнтам" звыш 2,3 тысячы чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцці ў беларускае грамадзянства 380 украінцаў, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідара.

"380 украінцаў прыняты ў беларускае грамадзянства. Указ падпісаў прэзідэнт", - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што большасць гэтых людзей прыбылі ў рэспубліку з сем`ямі, а ў многіх на тэрыторыі краіны ўжо з`явіліся дзеці.

Кіраўнік дзяржавы задаволіў хадайніцтвы 37 сямей з дзецьмі, уключаючы шматдзетных.

Паводле звестак канала, усяго пасля "Вялікай размовы з прэзідэнтам" звыш 2,3 тысячы чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.

Новыя грамадзяне Беларусі

Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпісаў указ №480, у адпаведнасці з якім 448 украінцаў атрымалі беларускае грамадзянства.

У прэс-службе кіраўніка дзяржавы раней паведамілі, што грамадзянства атрымалі тыя, хто звярнуўся па гэтым пытанні пасля адпаведных даручэнняў Лукашэнкі, дадзеных падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам".

Sputnik Беларусь, 31 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/222/62608
Текущая дата: 10.10.2024