Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1510 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1777



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 699 110 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 692 282 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5578 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 21 317 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 11 043 566 тэстаў.

31 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/222/62611
Текущая дата: 10.10.2024