Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ён выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі, значна ўзбагаціў духоўную спадчыну айчыннай культуры і ўнёс неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай школы графікі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Васіля Шаранговіча, непарыўна звязаная з выяўленчым мастацтвам, набыла ўсенародную любоў і прызнанне. "Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - адзначыў беларускі лідар.

31 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/222/62624
Текущая дата: 10.10.2024