Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1380 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1615



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 697 600 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 690 505 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 5561 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 23 089 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 11 022 249 тэстаў.

30 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/223/62598
Текущая дата: 10.10.2024