Белорусский портал в Казахстане

У Віцебскай вобласці падсумавалі вынікі літаратурнай прэміі імя Броўкі



У Віцебскай вобласці падведзены вынікі літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27-га снежня ў абласной бібліятэцы, паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.

У гэтым годзе прэміі прысуджаны траім лаўрэатам. У намінацыі «паэзія» узнагароды ўдастоены шумілінскі пісьменнік Віктар Улюценка (літаратурны псеўданім Антон Параскевін) за зборнік вершаў «Дарога да сябе», у намінацыі «літаратура для дзяцей» — сужэнцы Галіна і Сяргей Трафімавы з Оршы за кнігу «У каго якія вушы?» і «Што на градках расце?».

Віктар Улюценка лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі, празаік і паэт, практыкуючы лекар, які ў свае гады (нарадзіўся ў 1949 годзе) працягвае ратаваць жыцці людзей падчас пандэміі. Муж і жонка Трафімавы добра вядомыя беларускім школьнікам як аўтары падручнікаў і дапаможнікаў, яны таксама не раз станавіліся лаўрэатамі розных прэмій і конкурсаў.

Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі была ўпершыню ўручана ў 2013 годзе. Узнагароды закліканы падтрымаць пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны, адзначыць іх уклад у развіццё літаратуры і культуры.

Звязда, 23 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/225/62505
Текущая дата: 10.10.2024