Белорусский портал в Казахстане

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава запрашае на «Калядныя містэрыі»



Прадстаўленне батлейкі адбудзецца ў гонар каталіцкага Раства Хрыстова 26 снежня ў 12.00, паведамілі арганізатары.

Гледачы ўбачаць старажытную калядную інтэрмедыю «Цар Ірад» і невялікія жартоўныя сцэнкі на тэмы народнага побыту. Пасля прадстаўлення будзе магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі народнага лялечнага тэатра, яго гісторыяй, канструкцыяй батлейкі і яе ляляк. 

Нэлі Зігуля
Звязда, 21 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/226/62441
Текущая дата: 10.10.2024