Белорусский портал в Казахстане

«Людзі больш набываюць елкі ў кадках». Ляснічы — аб трэндах на навагоднія дрэвы



У гэтым сезоне людзі пачалі купляць больш навагодніх дрэў у кадках. Такой інфармацыяй падзяліўся галоўны ляснічы Смалявіцкага лясгаса Аляксандр Грышчэня, паведамляе Telegram-канал Міністэрства лясной гаспадаркі.

На думку загадчыка лясніцтва, дрэва ў кадках больш падыходзіць для наступнай высадкі на дачным участку або тэрыторыі ляснога фонду, чым і можна растлумачыць тэндэнцыю.

Звярнуў увагу А. Грышчэня і на тое, што летась за ўвесь сезон лясгасам было прададзена 36 дрэў у кадках, у той час як у 2021 г. — ужо 47, хаця гандаль навагоднімі дрэвамі пачаўся толькі 20 снежня.

— Думаю, каля сотні дрэў у кадках мы сёлета прададзім, — сказаў на заканчэнне ляснічы.

Нагадаем, што ёлачныя кірмашы пачнуць сёння працу і ў Менску, яны размесцяцца на 75 пляцоўках. З 20 снежня ёлкі можна набыць і ў пункце продажаў Мінскага лясгаса па адрасе: вул. Баграціёна, 70. Рэалізуе неад’емны атрыбут навагодніх святаў гаспадарка па наступных цэнах: елка вышынёй да 1 м будзе каштаваць 19,2 рубля, ад 1 да 2 м — 26,4 рубля, ад 2 да 3 м — 33,6 рубля. За дрэўца ў кадцы да 1 м давядзецца заплаціць 33,6 рубля, да 1,5 м — 48 рублёў, ад 1,6 м да 2 м — 56,4 рубля.

Звязда, 22 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/226/62461
Текущая дата: 10.10.2024