Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця чалавек вялікай асабістай мужнасці, непахіснай стойкасці, сапраўдны патрыёт сваёй Айчыны. Васіль Сяргеевіч - яркі прадстаўнік пакалення герояў-пераможцаў. Яго жыццё - прыклад самаадданага служэння сваёй краіне і народу, вернасці высокім грамадзянскім каштоўнасцям і ідэалам, маральным прынцыпам", - гаворыцца ў спачуванні.

"Светлая памяць пра яго заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў беларускі лідар.

17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/228/62375
Текущая дата: 10.10.2024