Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка - чыноўнікам: калі вы папаліся на карупцыі, я не стану абараняць вас



Прэзідэнт Беларусі 14-га снежня ў час прадстаўлення новага старшыні Магілёўскага аблвыканкама звярнуў асаблівую ўвагу на барацьбу з карупцыйнымі праявамі.

"У некаторых, як у народзе кажуць, рыльца ў пуху. Я вас прашу: не ідзіце гэтым шляхам. Я не змагу вас абараніць, таму што гэта адно з галоўных патрабаванняў маёй палітыкі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што апаненты ўлады часта прыдумваюць фэйкі, нібыта ў яго схаваны мільярды. "Мне на гэта проста адказваць: калі вы гаворыце, што ў мяне, у маіх дзяцей недзе мільярды, значыць, вы ведаеце, што яны ёсць. І я ім адкрыта гавару: забярыце. Калі трэба мая распіска і маіх дзяцей, вы яе атрымаеце імгненна. Я аб гэтым гавару публічна. Ужо гадоў 10 яны гавораць аб гэтым, але ніхто нідзе нічога не забраў. Паверце, я чужога не бяру. Гэта самае галоўнае, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Наколькі магчыма, трэба жыць сумленна".

"Таму з карупцыяй - гэта не да мяне. Калі вы недзе папаліся, не да мяне", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

15 снежня 2021, Магілёў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/229/62363
Текущая дата: 10.10.2024