Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк выпусціў у абарачэнне новыя памятныя манеты "Год Тыгра" серыі "Кiтайскi каляндар"



Нацыянальны банк з 14 снежня выпусціў у абарачэнне новыя памятныя манеты, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Сярод выпушчаных манет - "Уладзімір Карват. Герой Беларусі", "Ельня" серыі "Заказнікі Беларусі", "Ляляк звычайны" серыі "Птушка года", "Кобрынскі строй" серыі "Беларускі народны касцюм", "Каталіцызм" серыі "Рэлiгiйныя канфесіі Беларусi", "Год Тыгра" серыі "Кiтайскi каляндар".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка, а таксама плануемых датах продажу памятных манет размешчана на афіцыйным сайце Нацбанка ў раздзеле "Банкноты і манеты".

14 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/230/62268
Текущая дата: 10.10.2024