Белорусский портал в Казахстане

У віцебскай ратушы адкрываецца выставачны праект «Паляванне на ведзьмаў»



У віцебскай ратушы 8-га снежня адкрываецца выставачны праект магілёўскага майстра гістарычнай рэканструкцыі Аляксандра Харламава «Паляванне на ведзьмаў».

Як паведамілі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, на выстаўцы прадстаўлены мадэлі сярэднявечных прылад катаванняў і маскі ганьбы перыяду інквізіцыі XIV-XVIII стагоддзяў, вырабленыя аўтарам па старажытных гравюрах, гістарычных матэрыялах і архіўных дакументах.

Катаванне — гэта прычыненне чалавеку моцнага фізічнага болю або маральных пакут. Часта катаванні проста выкарыстоўвалі, каб пасеяць у грамадстве страх. Існуе мноства розных метадаў катавання. Яны могуць мець фізічны і псіхалагічны характар.

Катаванні з даўніх часоў выкарыстоўваліся для пакарання чалавека за яго правіны, з іх дапамогай атрымлівалі інфармацыю ад ваеннапалонных і падазраваных у здзяйсненні якога-небудзь злачынства. Асартымент прылад катаванняў досыць разнастайны — ад самых прымітыўных прыстасаванняў да складаных канструкцый, якія выкарыстоўваюцца і ў нашы дні.

Сярод экспанатаў, прадстаўленых на выставачным праекце «Паляванне на ведзьмаў» — крэсла допыту, іспанскі бот, дудка крыкуна, пояс вернасці, скрыпка пляткарак і іншыя.

Выстава будзе працаваць па 28 лютага 2022 года.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 7 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/233/62104
Текущая дата: 11.10.2024