Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1818 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2318



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 658 328 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 646 104 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5114 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 26 677 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 452 213 тэстаў.

2 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/235/61998
Текущая дата: 11.10.2024