Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве 1-га снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»



Імпрэза праводзіцца ў 10 раз у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Яго арганізоўвае магілёўскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама.

— Марафон праводзіцца ў мэтах стварэння свята для дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю — страцілі бацькоў, атрымалі інваліднасць, цяжка захварэлі, — кажуць арганізатары. — Дапамога таксама будзе дарэчы дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Удзел у важнай справе можа прыняць як асобны чалавек, так і працоўны калектыў. Як ідзе збор сродкаў, можна будзе даведацца 17 снежня ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 4. Магілёў.

— Разам мы зможам падарыць дзецям радасць, якой яны пазбаўлены ў звычайным жыцці, — аргументуюць арганізатары. 

Нэлі Зігуля
Звязда, 29 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/236/61918
Текущая дата: 11.10.2024