Белорусский портал в Казахстане

Беларусы ніколі не дзялілі людзей на сваіх і чужых, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу



Пра гэта заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Аксана Гайдук, каментуючы сітуацыю на беларуска-польскай мяжы.

У адрозненне ад краін Захаду беларусы не кінулі бежанцаў у бядзе, падаўшы ім прытулак і харчаванне, імкнучыся аказаць усю неабходную гуманітарную дапамогу.

«Гэта пацвярджэнне таго, што ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая накіравана на рэальную падтрымку любога грамадзяніна», — сказала Аксана Гайдук.

Па яе словах, беларусы не дзеляць людзей на сваіх і чужых. «Калі чалавек трапляе ў цяжкую сітуацыю — заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу», — адзначыла парламентарый.

Звязда, 29 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/236/61924
Текущая дата: 11.10.2024