Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўныя музеі 9 Мая можна будзе наведаць бясплатна



Пра гэта паведамляе прэс-службу Міністэрства культуры Беларусі.

У гэты дзень пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Наведаць бясплатна можна будзе пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выстаў). Бясплатным будзе і экскурсійнае суправаджэнне.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.

Звязда, 7 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/24/73953
Текущая дата: 29.09.2024