Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 7 траўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 238 дзён.

Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 траўня

У 1583 годзе была завершана перабудова Нясвіжскага замка.
У 1794 годзе Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал.

Хто нарадзіўся 7 траўня

1911 год: Канстанцін Касмачоў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся індыйскі пісьменнік і паэт Рабіндранат Тагор і амерыканскі акцёр Гэры Купер.

7 траўня  ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Савы Страцілата, Яўсевія, Ляонція і інш., а таксама вялебных Савы Пячэрскага, Фамы Юродзівага і Лізаветы Цудатворцы, якой маліліся пра пазбаўленне ад стомы.

Імя Яўсей асацыявалася ў нашых продкаў з пасяўной, Таму казалі: "Прыйшоў Яўсей – аўсы сей". Пра тое, што прыйшла пара сеяць авёс, сведчылі "завушніцы", якімі прыбіраліся бярозы, а таксама з`яўленне мурашоў.

Калі над гарызонтам у гэты дзень нізкія аблокі, у якіх добра відаць край, будзе навальніца і моцны вецер.

Sputnik, 7 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/24/73960
Текущая дата: 29.09.2024