Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: Работнікі сельскай гаспадаркі зноў даказалі, што наша краіна — надзейны партнёр



Виншаванні Прэзідэнта работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Ваша стваральная любоў да роднай зямлі і нялёгкай сялянскай працы забяспечвае харчовую бяспеку Беларусі, а таксама дазваляе займаць высокія пазіцыі на найбуйнейшых міжнародных рынках.

Сёлета вы зноў даказалі: наша краіна — надзейны партнёр, здольны нават у самых няпростых умовах нарошчваць экспартныя пастаўкі, захоўваючы найвышэйшую якасць прадукцыі, вырабленай пад брэндам «Зроблена ў Беларусі».

Дзякую за тое, што вашымі вялізнымі намаганнямі рэспубліка славіцца ў свеце як радзіма малочных рэк, ураджайных палёў, сучасных ферм, а галоўнае — выдатных працавітых людзей.

Перакананы, што і ў далейшым, абапіраючыся на найбагацейшыя традыцыі, айчынны аграпрамысловы комплекс будзе расці і развівацца, убіраючы ў сябе ўсё самае лепшае і перадавое.

У гэты святочны дзень жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых поспехаў на карысць Беларусі і яе народа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 21 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/240/61692
Текущая дата: 11.10.2024