Белорусский портал в Казахстане

На ўчастку граніцы з Літвой прадаўжаюцца спробы насільнага выцяснення бежанцаў



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Мінулай ноччу 17 лістапада літоўскія пагранічнікі зрабілі зверскую спробу выцесніць грамадзян Ірака на тэрыторыю Беларусі.

"Інцыдэнт здарыўся на ўчастку пагранічнага паста "Клевіца" Смаргонскай пагрангрупы. На відэа зафіксавана, як пагранічнік сумежнай дзяржавы жорстка збівае мігранта, які ляжыць на зямлі, а потым спускае на яго сабаку, які кусае за нагу чалавека і пачынае разрываць спальны мяшок", - дадалі ў ведамстве.

17 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/241/61570
Текущая дата: 11.10.2024