Белорусский портал в Казахстане

Малако, кансервы, хлеб, пюрэ і фрукты: што ўваходзіць у прадуктовы набор для бежанцаў



Аб гэтым 19-га лістапада паведаміў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Малако, кансервы, хлеб, пюрэ хуткага прыгатавання, салодкае і нават фрукты ўваходзяць у склад прадуктовых набораў, якія выдаюць бежанцам на граніцы.

Цяпер у пункце часовага размяшчэння бежанцаў у транспартна-лагістычным цэнтры, адкрытым па даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, знаходзяцца каля 2 тыс. чалавек. Яны забяспечаны ўсім неабходным, у тым ліку харчаваннем. Штодзень ім дастаўляюць каля 8 т прадуктаў. Гарачае харчаванне - гарбату і кашы - гатуюць ваенныя, валанцёры раздаюць сфармаваныя загадзя прадуктовыя пакеты.

Журналістам прадэманстравалі, з чаго яны складаюцца. У склад пакета ўваходзяць 2 л малака, хлеб, дзве бляшанкі мясных кансерваў, дзве бляшанкі рыбных кансерваў, пюрэ хуткага прыгатавання, каўбаса, а таксама кандытарскія вырабы і фрукты, напрыклад гранат. "Штодзень фармуем каля 4 т такіх набораў. Важна, каб людзі адчувалі сябе накормленымі", - сказаў Дзмітрый Шаўцоў.

Ён падкрэсліў, што на складах у Гродне сфармаваны дастатковы запас прадуктаў. Цяпер іх там амаль 15 т. Аўтамабілі з гуманітарнай дапамогай прыходзяць з усёй краіны штодзённа. Частка мясной прадукцыі, асабліва кансерваў, перадаецца ў воінскую часць, дзе для бежанцаў гатуюць кашу з тушонкай.

19 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/241/61611
Текущая дата: 11.10.2024