Белорусский портал в Казахстане

Праект павышэння пісьменнасці па тэме вакцынацыі сярод моладзі стартуе ў Мінску



Праект «Вакцына для жыцця» па павышэнні пісьменнасці моладзі ў пытаннях імунізацыі стартуе ў Мінску 11 лістапада, паведамілі ў гарадскім Цэнтры здароўя.

«Праект арыентаваны на студэнцкую моладзь сталіцы па прынцыпе „роўны навучае роўнага“. Гэты прынцып дапамагае праз даверныя зносіны на роўных падрыхтаваных валанцёраў з аднагодкамі распаўсюджваць дакладную сацыяльна значную інфармацыю. Адбываецца гэта ў выглядзе трэнінгаў, акцый, кансультацый, гутарак. Лідары вызначанай групы (у дадзеным выпадку — старасты) забяспечваюць інфармацыяй сваіх аднагрупнікаў. На парадку дня — актуалізацыя і неабходнасць вакцынацыі супраць COVID-19», — растлумачылі арганізатары.

Акрамя распаўсюджвання дакладнай інфармацыі па пытаннях імунізацыі праект закліканы вырашыць задачы матывавання маладых людзей на здаровы лад жыцця, павышэнне пазіцыі здароўя ў шкале асабістых каштоўнасцей. А таксама гэта спосаб прыцягнуць саму моладзь да прапаганды вакцынацыі — заняць карыснай дзейнасцю.

На запуск праекта ў гарадскім Цэнтры здароўя акрамя яго загадчыка Сняжаны Каўрыгі запрошаны ў тым ліку галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска Святлана Ярмак, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан і іншыя.

Звязда, 10 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/243/61407
Текущая дата: 11.10.2024