Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1887 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1534



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 615 814 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 591 786 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4758 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 080 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 867 401 тэст.

8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/244/61356
Текущая дата: 11.10.2024