Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1991 пацыент з COVID-19, выпісаны 2245



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 610 022 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 584 714 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4712 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 34 885 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 781 695 тэстаў.

Больш за 2 988 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 304 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/245/61286
Текущая дата: 11.10.2024