Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1890 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1561



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 602 058 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 575 555 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4646 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 796 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 652 240 тэстаў.

1 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/246/61219
Текущая дата: 11.10.2024