Белорусский портал в Казахстане

У музычным тэатры адбудзецца прэм’ера «Нараджэнне зорак»



У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры 12 і 13 лістапада адбудзецца прэм’ера музычнага рэвю ў 2-х дзеяннях «Нараджэнне зорак», паведамілі ва ўстанове культуры.

Пасля пастаноўкі мюзікла Аркадзя Укупніка на лібрэта Карэна Кавалерана «Рамэа vs. Джульета. Праз XX гадоў» расейскі рэжысёр Ілля Усцьянцев праводзіць рэпетыцыі новага спектакля на лібрэта Георгія Шылава і Іллі Усцьянцэва. У рэвю спалучаюцца музычныя нумары з лепшых сусветных мюзіклаў.

Па сюжэце немаладая актрыса Одры ў цяжкім фінансавым становішчы. Яна — ахвяра «паспяховых бізнесменаў». Яны спрабуюць выселіць гераіню з кватэры, каб кантраляваць увесь дом, раён і, у выніку, горад.

Гараджане чакаюць пераменаў, якія звязваюць з вакальным конкурсам «Нараджэнне зорак». Ён зрывае маскі і ставіць усё на свае месцы. Одры — у цэнтры падзеі. Усё мяняецца, і ў горадзе зацараюцца мір і любоў. Стваральнікі спектакля спадзяюцца, што ён знойдзе водгук у сэрцах гледачоў.

Звязда, 31 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/247/61213
Текущая дата: 11.10.2024