Белорусский портал в Казахстане

Біяметрычны пашпарт можна атрымаць не выходзячы з дома



Новыя віды паслуг з`явіліся ў аддзяленнях па грамадзянстве і міграцыі. Цяпер атрымаць біяметрычны пашпарт можна не выходзячы з дома. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

"Цяпер магчымы выезд прадстаўнікоў падраздзяленняў па месцы жыхарства заяўніка для збору біяметрычных даных на мабільным комплексе. Акрамя таго, новыя дакументы, калі яны будуць выраблены, могуць быць выдадзены грамадзянам таксама па месцы жыхарства", - расказалі ў ГУУС.

Каб скарыстацца гэтымі паслугамі, дастаткова звярнуцца ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі свайго раёна. "Паслугі аказваюцца на платнай аснове", - дадалі праваахоўнікі.

27 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/248/61144
Текущая дата: 11.10.2024