Белорусский портал в Казахстане

У кінатэатры «Піянер» Мінска бясплатна пакажуць фільмы італьянскіх рэжысёраў



У кінатэатры «Піянер» з 25 па 28 кастрычніка адбудуцца бясплатныя паказы італьянскіх фільмаў на мове арыгінала з субтытрамі, паведамілі ў сетцы кінатэатраў «КіноМінску».

Мерапрыемствы прымеркаваныя да Тыдня італьянскай мовы, якая праводзіцца ва ўсім свеце з кастрычніка 2001 года. У беларускай сталіцы арганізатарамі акцыі выступілі Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Пасольствам Швейцарыі ў Мінску. Сваёй мэтай яны называюць знаёмства публікі з традыцыямі, мовай і культурай Італіі.

На працягу чатырох дзён мінчукам прадставяць некалькі мастацкіх фільмаў. Квіткі можна будзе папярэдне атрымаць у касе кінатэатра.

Звязда, 24 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/249/61068
Текущая дата: 11.10.2024