Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ксенію Галецкую з перамогай на міжнародным музычным конкурсе Sanremo Junior у Італіі



Аб гэтым паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Ты праславіла Беларусь, паказала ўсяму свету, якая ў нас таленавітая і працавітая моладзь, што любіць сваю краіну, — гаворыцца ў віншаванні. — Словы падзякі і павагі хачу перадаць бацькам, педагогам, прадзюсарскаму цэнтру „Спамаш“ і ўсім, хто дапамагаў табе скарыць высокую творчую вяршыню».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Ксенію Галецкую наперадзе чакае яшчэ шмат перамог, яркіх выступленняў і верных прыхільнікаў. Кіраўнік дзяржавы пажадаў юнай спявачцы здароўя, натхнення і поспехаў у вучобе і творчасці.

Звязда, 17 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/251/60999
Текущая дата: 11.10.2024