Белорусский портал в Казахстане

Мінскі заапарк запрашае на мерапрыемствы да Сусветнага дня абароны жывёл



Мінскі заапарк запрашае гасцей 9 кастрычніка на пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню абароны жывёл, паведамілі ў установе.

«Сусветны дзень абароны жывёл закліканы аб’яднаць высілкі людзей у захаванні жывёльнага свету нашай планеты. Прапануем задумацца і ўсвядоміць сваю ролю ў ахове прыроды і яе прадстаўнікоў, успомніць пра тое, што мы ў адказе за тых, каго прыручылі, таму пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы, прысвечаныя дадзенай тэме», — сказалі ў установе.

У заапарку арганізуюць інтэрактыўныя і адукацыйныя пляцоўкі, квэст «Яны на мяжы знікнення», дабрачынную акцыю «Заапарк шукае сяброў», уладкуюць тэматычныя фотазоны.

Мерапрыемствы будуць праходзіць з 12.00 да 15.00.

Звязда, 6 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/254/60872
Текущая дата: 11.10.2024