Белорусский портал в Казахстане

Пазнаёміцца з творчасцю Ферэнца Ліста можна на выставе да 210-годдзя кампазітара ў Мінску



Тэматычную выставу «Найвялікшы піяніст, кампазітар, педагог і дырыжор XIX стагоддзя» да 210-годдзя з дня нараджэння Ферэнца Ліста прадставілі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паведамілі ва ўстанове.

У экспазіцыі сабраны кнігі, манаграфіі, артыкулы з часопісаў, навуковых прац, даследчыя нарысы, ноты з фонду рэдкіх выданняў, а таксама CD-дыскі і грамзапісы яго твораў.

«Ферэнц Ліст быў адной з найбуйнейшых фігур у музыцы другой паловы XIX стагоддзя. Яго творчасць ахоплівае практычна ўсе жанры і формы таго часу. Ён пісаў духоўную, камерна-інструментальную музыку, вакальныя і харавыя творы. Кампазітар заступаўся ўсяго новага і арыгінальнага: аказваў падтрымку калегам -музыкантам і маладым выканаўцам. Яго нават называлі віртуознай машынай за індывідуальную выканальніцкую манеру», - распавялі арганізатары.

Важнае месца ў спадчыне кампазітара займаюць сачыненні для аркестра. Ён стварыў і развіваў жанр адначасткавый сімфанічнай паэмы. «Фартэпіянная музыка Ферэнца Ліста па праве набыла любоў многіх слухачоў. Цыкл „Гады падарожжаў“, саната h-moll, Венгерскія рапсодыі, фартэпіянныя транскрыпцыі, эцюды — усе гэтыя творы і сёння ўваходзяць у рэпертуар вядучых піяністаў свету», — заключылі яны.

Выставачны праект будзе працаваць па 1 лістапада.

Звязда, 29 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/257/60724
Текущая дата: 11.10.2024