Белорусский портал в Казахстане

Пад Лёзна перапахаваюць каля пяцідзесяці вызваліцеляў



Пра гэта паведамілі ў Лёзненскім райвыканкаме.

Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў сарака сямі савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Лёзненскага раёна, адбудзецца 1 ліпеня на вайсковых могілках ў вёсцы Вялікае Сяло. 

Астанкі знайшлі ваенныя пашукавікі. На жаль, усталяваць прозвішчы загінулых не ўдалося.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 28 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/269/59979
Текущая дата: 12.10.2024