Белорусский портал в Казахстане

У Нацыянальным гістарычным музеі запускаецца праект «Беларусь і беларусы



У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынаецца досыць цікавы асветніцкі праект — «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры».

Мяркуецца, што на працягу ўсяго 2021 года адбудзецца цэлы шэраг выставак, якія разам адкажуць на многія пытанні, звязаныя з лёсам нашай Айчыны і нашага народа.

І першая выстаўка, якая пачне сваю работу 16 чэрвеня а 17-й гадзіне, у межах праекта складаецца з дзвюх частак — «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці). Другая частка — «Культура» — адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.

Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» рэалізоўваецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год. Партнёры праекта: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, вядомыя майстры фатаграфічнага мастацтва Ганна Кіпель, Анатоль Андрэеў.

Аўтар: Сяргей Шычко
Звязда,  11 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/274/60288
Текущая дата: 12.10.2024