Белорусский портал в Казахстане

Падтрымку спецфонду Прэзідэнта атрымаюць 145 прадстаўнікоў таленавітай моладзі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў распараджэнне, якім прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2021 годзе ў памеры Br 710 тыс. з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта.

Дакументам зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду, у адпаведнасці з якім больш за Br 49 тыс. накіравана на падтрымку 145 прадстаўнікоў таленавітай моладзі. Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага і іншых відаў мастацтваў.

Прыняцце распараджэння з`яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.

Звязда, 8 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/275/59674
Текущая дата: 12.10.2024