Белорусский портал в Казахстане

Да канца лета ў гарадскім парку Падніколле ў Магілёве будуць праходзіць конкурсы, гульні, віктарыны на тэму «Бяспечнае лета»



Работа інтэрактыўных пляцовак арганізавана ў рамках гарадскога міжведамаснага праекта «Паспяховая сям’я — шчаслівыя дзеці», паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Рэалізацыяй праекта займаюцца ўстановы дадатковай адукацыі Магілёва — Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Крынічка», «Агат», «Эверэст», эколага-біялагічны цэнтр, шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва,» Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей «Ветразі.» Штодзённа, акрамя выхадных, з 16.00 да 18.00 яны арганізуюць для магіляўчан і гасцей горада разнастайныя і насычаныя праграмы з прававымі марафонамі, творчымі майстэрнямі, тэматычнымі мерапрыемствамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, гульнямі. Падчас іх работы будуць распаўсюджвацца буклеты, улёткі і іншыя матэрыялы на прававую тэматыку, аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, аб бацькоўскай адказнасці за выхаванне сваіх дзяцей і іх бяспеку.

Нэлі Зігуля
Звязда, 8 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/275/59676
Текущая дата: 12.10.2024