Белорусский портал в Казахстане

За абразу загінулых у Баранавічах пілотаў затрымалі 20 чалавек. Распачата крымінальная справа



Дваццаць чалавек затрыманыя за абразлівыя каментарыі ў адрас пілотаў, якія загінулі ў Баранавічах.

Паведамляецца, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні»).

У эфіры заявілі, што вылічылі каментатараў супрацоўнікі ГУБАЗіК, а затрыманыя карыстальнікі былі на працягу сутак. Нагадаем, пасля трагедыі ў Баранавічах Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да старшыні КДБ і запатрабаваў высветліць асобы тых, хто піша негатыўныя каментарыі пра загінулых лётчыкаў.

Звязда, 28 траўня 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/278/59515
Текущая дата: 12.10.2024