Белорусский портал в Казахстане

Інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі аказана дапамога на суму больш за Br500 тыс.



Прадастаўлена права на штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, інфармуе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне забяспечваюць 74 санаторна-курортных арганізацыі. Сярэдні кошт пуцёўкі складае 730 рублёў.

За 2019-2020 гады санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне прайшлі 450 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Тым, хто не скарыстаўся правам на бясплатную санаторна-курортную пуцёўку выплачваецца грашовая дапамога на аздараўленне ў памеры 10 базавых велічынь.

За 2019 год грашовую дапамогу на аздараўленне атрымалі 2,7 тыс. ветэранаў, выдаткі рэспубліканскага бюджэту склалі больш Br680 тыс. 

Расходы на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў 2019-2020 гады склалі амаль 2 млн. рублёў.

Звязда, 8 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/284/59205
Текущая дата: 12.10.2024